Новости

Областной субботник в Петриковском районе

У абласным суботніку ў гарадскім пасёлку Капаткевічы прыняў удзел Віталій Пілер, старшыня Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў:

— У мінулым годзе адбылося добраўпарадкаванне гарадскога пасёлка Капаткевічы.
Але гэта не значыць, што мы склалі рукі і сядзім без справы. Праца працягваецца. У суботу сабраліся на абласным суботніку дэпутатскім корпусам, каб правесці кампенсацыйную высадку дрэў у парку гарадскога пасёлка Капаткевічы.
Дэпутаты — гэта авангард як працоўных калектываў, так і мясцовай улады, яны паказваюць прыклад, вядуць за сабою іншых.
Вось такая сумесная справа дэпутатаў і мясцовых жыхароў дазваляе нам разам зрабіць нашы населеныя пункты ўтульнымі, прыгожымі і прывабнымі для жыцця.