Сёння, 9 ліпеня, у Жлобінскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылася прэзентацыя зборніка нарысаў і апавяданняў «Благословенная Жлобинщина и её люди» (на рускай і беларускай мовах). Аб тым, як стваралася кніга, сваім калегам расказаў адзін з яе аўтараў, ветэран аховы здароўя, сёння – прадпрымальнік, на сродкі якога і з’явілася на свет гэта выданне, Алег Попчанка.
Новая кніга была выдадзена ў мясцовай друкарні ГП «Тэхнічная кніга» з нагоды 100-годдзя надання мястэчку Жлобін статуса горада. Сярод яе аўтараў таксама –старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Няхай, старшы навуковы супрацоўнік Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага комплексу Кацярына Цісецкая, ветэран металургіі, вынаходнік (патэнтны павераны Рэспублікі Беларусь), краязнаўца Барыс Мінееў, супрацоўнік газеты «Новы дзень», краязнаўца Мікалай Шуканаў.
У кнізе распавядаецца пра знакамітых людзей, ураджэнцаў Жлобіншчыны і тым, чый лёс быў звязаны з ёю, гісторыю буйнейшых прадпрыемстваў Жлобіншчыны: чыгуначнага вузла, Беларускага металургічнага завода, лясгаса, мясакамбіната, Жлобінскіх электрычных сетак, аграрнага сектару, інш. Асобныя главы адведзены перыяду Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі адукацыі, праваслаўя, друку, музейнай і бібліятэчнай справы, раённай ветэранскай арганізацыі і, канешне, сістэмы аховы здароўя. Ствараць кнігу дапамагалі галоўны ўрач Жлобінскай раённай бальніцы, дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Яўген Топчы і ўрач Раіса Талканіца. Ім Алег Попчанка ўручыў у якасці падарунка па асобніку кнігі.
Дарэчы, хто жадае набыць гэтую кнігу, можа звярнуцца ў ГП «Тэхнічная кніга» і заказаць яе. Кантактныя тэлефоны: +375(29)325-66-07; 2-14-78.