6 лютага, напярэдадні 104-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка, ураджэнца Хойнікшчыны Івана Мележа, у гарадскім парку адбылася доўгачаканая падзея — імя класіка беларускай літаратуры ўшанавана на алеі «Ганаровыя грамадзяне Хойніцкага раёна».
На адкрыцці памятнага знака прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў, лідар раённага аддзялення партыі «Белая Русь» Людміла Рудчанка , намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Кушнер, прадстаўнікі працоўных калектываў і школьнікі.
Летась званне «Ганаровы грамадзянін Хойніцкага раёна» прысвоена паважанаму літаратару пасмяротна.
— Нам варта берагчы памяць пра чалавека, які сваёй творчасцю, любоўю да родных мясцін натхняў пакаленні беларусаў. Імя Івана Мележа носять вуліцы ў гарадах нашай краіны, школы, тэатр і музей. Сёння мы аддаём даніну павагі славутаму земляку, — адзначыла на адкрыцці Людміла Мікалаеўна.
На памятным знаку размешчаны спецыяльны QR-код, па якім праз смартфон можна прайсці на інтрэнэт-старонку, прысвечаную асобе пісьменніка