Новости

Председатель Гомельского районного Совета депутатов Виктория Ладутько

Старшыня Гомельскага раённага Савета дэпутатаў Вікторыя Ладуцька:

— Лічу, што кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь абавязаны ўдзельнічаць у галасаванні, таму што ад яго рашэння залежыць дабрабыт нашай краіны. У апошнія гады шмат зроблена для камфортнага пражывання насельніцтва, але прадстаіць зрабіць яшчэ больш. Сёння чалавек імкнецца жыць і развівацца ў нагу са часам. Таму неабходна зрабіць правільны выбар, ад гэтага залежыць, як будзе развівацца наш рэгіён, наша краіна і, канешне ж, наш любімы раён. Заклікаю ўсіх жыхароў Гомельскага раёна выканаць свой грамадзянскі абавязак, прыйсці на выбары, быць сацыяльна-актыўным, — звярнулася дэпутат.