Новости

«Цуды на каляды» в Ельском районе

У незвычайны тур па школах Ельшчыны накіраваліся дэпутаты Ельскага раённага Савета дэпутатаў на чале са старшынёй Аксанай Захарчанка ў першыя калядныя дні. У  рамках дабрачыннай акцыі “Цуды на Каляды”, ініцыяванай раённым Саветам дэпутатаў, былі адзначаны лепшыя школьнікі.

 

Сёлета пятнаццаць вучняў устаноў адукацыі Ельскага раёна былі занесены ў раённы банк дадзеных адоранай і таленавітай моладзі, некаторыя ўжо не ў першы раз, а таксама адзначаны грашовымі прэміямі.

Сёлета ў ліку адзначаных – восем гімназістаў: Вадзім Бардашэвіч, Таццяна Бардашэвіч, Уладзіслава Замосцік, Аляксандра Мароз, Валерыя Перапеча, Сафія Пятрова, Кірыл Салаўёў, Яўгенія Халадовіч; вучаніцы сярэдняй школы № 2 г. Ельска Маргарыта Шаўчэнка і Лізавета Собчанка; вучні Дабрынскай школы Артур Дворак і Юлія Драная; вучні Рамязоўскай школы Багдан Аляксеевіч і Любоў Мартынюк; вучань Качышчанскай школы Станіслаў Музыка.

Усім школьнікам ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Ельскага раённага Савета дэпутатаў Аксана Захарчанка разам з прадстаўнікамі дэпутацкага корпуса ўручыла пасведчанні аб ўнясенні ў банк адоранай моладзі і грашовыя прэміі, пажадаўшы моладзі і далей выдатна вучыцца і праслаўляць родную Ельшчыну.