Новости

У Брагіне адбылося выязное пасяджэнне пастаяннай камісіі Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў

Сёння Брагіншчына прымала ўдзельнікаў пастаяннай камісіі Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў па аграрных пытаннях, экалогіі і праблемах пераадолення наступстваў катастрофы на ЧАЭС. На прыкладзе нашага раёна яны разгледзелі сістэму работы з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі да нас па размеркаванні на працу.

У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня камісіі Дзмітрый Старасценка, старшыня Брагінскага раённага Савета дэпутатаў Іна Міхаленка, намеснік старшыні райвыканкама Раман Цяслянок і дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.

Удзельнікі наведалі Брагінскую сярэднюю школу, ЦРБ і дзіцячую школу мастацтваў.